Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лістапада 2022, 14:44

Бурляеў: у Беларусі наспела неабходнасць стварэння культурнага фронту

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі наспела неабходнасць стварэння культурнага фронту, заявіў журналістам старшыня Камісіі па культуры, навуцы і адукацыі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, першы намеснік старшыні Камісіі Дзяржаўнай Думы па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў Мікалай Бурляеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зразумела, мы будзем імкнуцца да больш цеснага духоўнага яднання. У Беларусі, я думаю, таксама наспела неабходнасць стварэння культурнага фронту. Мы падзелімся вопытам, аб'яднаемся і далей пойдзем разам", - сказаў Мікалай Бурляеў.

У сувязі з гэтым старшыня камісіі адзначыў важнасць Саюзнай дзяржавы. "Мы ж адзіныя. Саюзная дзяржава - гэта наогул мадэль новага разумнага грамадства ў неразумным свеце", - заўважыў ён.

У Расіі 21 лістапада быў заснаваны грамадскі рух "Культурны фронт Расіі". У склад сустаршынь і цэнтральнага штаба ўвайшлі многія вядомыя грамадскія дзеячы і дзеячы культуры. "Гэта духоўная эліта, якая заўсёды працавала на дзяржаву", - адзначыў Мікалай Бурляеў.

"Асноўная мэта нашага фронту - гэта яднанне ўсіх здаровых сіл у галіне культуры, а іх сапраўды больш. Гэта абсалютна пазапартыйная арганізацыя, таму што там будуць самыя розныя людзі. Мы думаем, што нам удасца стварыць фонд нашага Культурнага фронту Расіі для падтрымкі тых, хто не змог прабіцца праз чыноўніцкую абыякавасць. Там будуць эксперты па ўсіх сферах мастацтва, якія будуць даваць правільныя рэкамендацыі нашым міністэрствам і ведамствам", - растлумачыў старшыня камісіі.

У Мінску сёння праходзіць пасяджэнне Камісіі па культуры, навуцы і адукацыі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Месцам яго правядзення стаў храм-помнік у гонар Усіх Святых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі