25 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Трэба выхоўваць кадры для нацыянальнага кінематографа. Такім меркаваннем падзяліўся рэжысёр народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў перад адкрыццём ІХ Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння трэба думаць пра будучыню, выхоўваць кадры для нацыянальнага кінематографа. Я не ведаю праграму, якая тут адабрана. Вельмі хочацца спадзявацца, што многія фільмы парадуюць. Ёсць усе падставы так думаць, паколькі беларуская кінадэлегацыя заўсёды самая вялікая на "Залатым Віцязі". Раней прыязджала па 15-20 чалавек. Яны заўсёды ад'язджалі ад нас з прызамі", - сказаў Мікалай Бурляеў.

Паводле яго слоў, задача кіно - гарманізаваць і прасвятляць нацыю, але дзеля гэтага трэба сур'ёзна адносіцца да праблем кінематографа і працаваць над імі, прычым усім разам.
Мікалай Бурляеў падкрэсліў, што асабліва перажывае за беларускае кіно, таму што Беларусь для яго - гэта родная зямля. Ён прыязджаў у Мінск яшчэ ў 1955 годзе, калі фактычна ўсё было разбурана. "Мне было 9 гадоў. Тут жыла мая сястра. Яе муж быў архітэктарам і аднаўляў горад, а я ў той час даглядаў іх дзяцей", - растлумачыў народны артыст Расіі.

IX Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў праходзіць у Брэсце з 25 па 29 верасня. Яго фармат абноўлены. У праграме - пяць асобных конкурсных праграм: ігравыя, неігравыя, тэлевізійныя, анімацыйныя і студэнцкія фільмы. Упершыню работы ацэньваюцца не адзіным складам журы, а асобнымі экспертнымі групамі для кожнага напрамку. Пры гэтым у журы ўваходзяць не толькі беларускія спецыялісты, але і вядомыя кінематаграфісты іншых краін.-0-
Фота Віялеты Южаковай