Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 верасня 2021, 13:09

Будучыня беларускай літаратуры залежыць ад падрастаючага пакалення - пісьменнік

5 верасня, Капыль /Кар. БЕЛТА/. Будучыня беларускай літаратуры залежыць ад падрастаючага пакалення. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся дзіцячы пісьменнік Віктар Кажура ў час рэспубліканскага Дня пісьменства ў Капылі.

"Беларуская літаратура перажывае добры перыяд. Аўтараў становіцца больш, людзі часцей сталі пераадольваць сарамлівасць і дзяліцца сваімі творамі з грамадскасцю. Так, не кожны мае магчымасць папулярызаваць сваю творчасць, аднак яны імкнуцца да гэтага. Разам з тым, будучае існаванне беларускай літаратуры залежыць ад падрастаючага пакалення. Для яе развіцця трэба больш зацікаўленасці з боку бацькоў, каб яны вучылі дзяцей чытаць на роднай мове, прывівалі любоў да беларускай літаратуры. Калі маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак зацікавіць, гэта захапленне яны пранясуць праз усё жыццё, падзеляцца ім з блізкімі і такім чынам папулярызуюць літаратуру на роднай мове", - сказаў Віктар Кажура.

Пісьменнік таксама падзяліўся ўражаннямі ад свята. Ён адзначыў, што Капыль напоўнены творчасцю, шчырасцю і адкрытасцю. "Прыехаў паглядзець на свята літаратуры і творцаў, паўдзельніцаць у такой значнай для краіны падзеі. Неперадавальныя эмоцыі. Перад кожнай пляцоўкай, павільёнам стаяць усмешлівыя і радасныя людзі, усе дзеляцца эмоцыямі і аўтарскім вопытам, расказваюць аб старых і новых творах, абмяркоўваюць, над чым цяпер працуюць. Пісьменнікаў шмат, работ на беларускай мове яшчэ больш. Беларуская літаратура жыве і квітнее", - адзначыў Віктар Кажура.

XXVIІІ Дзень беларускага пісьменства праходзіў 4 і 5 верасня ў Капылі пад дэвізам "Слова нас аб'ядноўвае". На цэнтральных вуліцах горада разгарнуліся тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі, праходзілі сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны і музычна-танцавальныя канцэрты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі