Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Брэсцкія мастакі прадставілі выставу да дзесяцігоддзя таварыства Мostek

Культура 31.10.2019 | 09:28
На выставе
На выставе

31 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра 30 кастрычніка адкрылася мастацкая выстава "10 гадоў разам". Выстава прысвечана першаму юбілею таварыства Мostek, створанаму дзесяць гадоў таму групай брэсцкіх мастакоў з польскімі каранямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У экспазіцыі прадстаўлены 120 работ дзевяці аўтараў. Гэта жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Пейзажы, нацюрморты, партрэты напісаны акварэллю, гуашшу, алеем, пастэллю, прадстаўлены батык і ручное ткацтва. Кожнага мастака вызначаюць свой стыль, манера і тэхніка выканання.

"Тут праца мастакоў за апошнія дзесяць гадоў. Многія работы натхнёны нашымі стасункамі, дружбай, падарожжамі па Беларусі і Польшчы. Кожны мастак у нас - яркая індывідуальнасць, кожны адкрывае гледачу свой свет. У работах можна бачыць часцінкі культуры двух народаў", - пракаменціраваў сумесную экспазіцыю член Мostek і Беларускага саюза мастакоў Аляксандр Улыбін.

Большасць прадстаўнікоў гэтага творчага саюза скончылі мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Многіх звязвае сумесная работа ў дзіцячай мастацкай школе. За час існавання таварыства правяло больш за тры дзясяткі сумесных і персанальных выстаў у Беларусі і Польшчы, практычна штогод мастакі выязджаюць на пленэры. Вобразы беларуска-польскага прыгранічча - найбольш распаўсюджаная тэма экспануемых работ.

"Выстава мае велізарнае мастацкае значэнне для нашага горада, таму што прадстаўляюць яе майстры высокага класа, чыя творчасць вядома далёка за межамі Беларусі. У самой назве аб'яднання, простай на першы погляд, закладзены глыбокі сэнс. Яна сведчыць аб тым, што сапраўднае мастацтва міжнацыянальнае, для яго не існуе перашкод і меж", - сказала намеснік дырэктара АГКЦ Наталля Вальшынец.

На сімвалізм назвы творчага саюза звярнуў увагу і генеральны консул Польшчы ў Брэсце Пётр Казакевіч. "Я ўпэўнены, што культура з'яўляецца тым самым галоўным і трывалым мостам, якія аб'ядноўвае народы. А Мostek - гэта маленькая, але вельмі важная яго частка", - адзначыў генконсул.

Выстава "10 гадоў разам" будзе працаваць па 10 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.