Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 студзеня 2025, 10:09

Брэсцкі тэатр драмы прадставіць прэм'еру спектакля паводле аповесці А.С.Пушкіна

Фота bresttheatre.info
Фота bresttheatre.info
28 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы 30 студзеня прадставіць прэм'еру спектакля паводле аповесці А.С. Пушкіна "Паненка-сялянка". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Ганна Сенькавец.

Работа над пастаноўкай вядзецца пры падтрымцы міжнароднага культурнага праекта "Рускія сезоны" Міністэрства культуры Расіі. Рэпетыцыі лірычнай камедыі брастаўчане пачалі ў канцы мінулага года. "У спектаклі задзейнічаны нашы заслужаныя артысты сумесна з маладым пакаленнем. Твор рускага класіка быў перапрацаваны брэсцкім драматургам Зінаідай Дудзюк. Гэты праект быў задуманы ўжо даўно, п'еса чакала свайго часу. Гледачы ўбачаць прэм'еру 30 студзеня", - расказала Ганна Сенькавец. Яна дадала, што ўдзел у міжнародных праектах дазваляе тэатру развівацца, адкрываць для сябе новыя магчымасці.

"Паненка-сялянка" - адна з кранальных і забаўных гісторый кахання ў рускай літаратуры. Яна зарадзілася ў сэрцах юнака і дзяўчыны, чые дваранскія сем'і канфліктуюць паміж сабой. Паненка Лізавета Мурамская пераапранаецца ў сукенку звычайнай сялянкі і ў такім убранні знаёміцца з Аляксеем Бераставым. Жарт становіцца сур'ёзнай закаханасцю, страціць якую дзяўчына не хоча , баючыся раскрыцця свайго падману. Пастаноўка БАТД напоўнена лёгкасцю, гумарам і пушкінскай паэзіяй. Спектакль можна будзе ўбачыць на сцэне малой залы.

"Таксама мы пачалі працаваць над новым праектам да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Нарадзілася ідэя арганізаваць сумесны праект - хору Тэатра "Школа драматычнага мастацтва" і сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. У маі будзе прадстаўлена канцэртная праграма да Дня Перамогі", - расказала некаторыя падрабязнасці дырэктар БАТД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі