Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 кастрычніка 2019, 12:25

Брэсцкі і Тульскі тэатры лялек абмяняюцца гастролямі

9 кастрычніка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Брэсцкі і Тульскі тэатры лялек правядуць 17-19 кастрычніка абменныя гастролі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар БТЛ Тамара Паўлюковіч.

Артысты з Тулы прывязуць у Брэст адну з апошніх сваіх пастановак - дзіцячы мюзікл паводле матываў вядомага верша Карнея Чукоўскага "Муха і Камар". Спектакль, створаны пецярбургскім рэжысёрам Станіславам Мазгавым, напоўнены яркімі дэкарацыямі, прыемнай музыкай Іагана Штрауса - сына, смешнымі дуэтамі і квартэтамі акцёраў, якія выступаюць у выглядзе незвычайных лялек - тантамарэсак. Усяго запланавана шэсць паказаў спектакля.

У сваю чаргу брэсцкія лялечнікі павязуць у Тулу дзве свае пастаноўкі - казку для самых маленькіх "Кветачка-Вясёлка" і эксперыментальны спектакль "Мой тата - птах", прэм'ера якога адбылася ў лютым мінулага года. "Гэты спектакль мы паказвалі ўжо на тэатральным фестывалі ў Белгарадзе. Там яго вельмі добра прынялі. Спадзяёмся, пастаноўка таксама спадабаецца тульскім гледачам", - падзялілася Тамара Паўлюковіч.

Паводле яе слоў, цяпер у тэатры актыўна ідуць рэпетыцыі спектакля для малой сцэны "Як стаў я вандроўнікам. Фёдар Конюхаў". Рэжысёрам пастаноўкі выступіла Аліса Ермак. Гэта спектакль аб тым, як мары дзяцінства становяцца пуцяводнай зоркай усяго жыцця. "Над гэтай эксперыментальнай пастаноўкай Аліса працавала ў час вучобы ў творчай майстэрні вядомага піцерскага рэжысёра Руслана Кудашова. Гэта была яе выпускная работа. Мы вырашылі ўключыць спектакль у рэпертуар тэатра", - сказала дырэктар. Работа над спектаклем ідзе да завяршэння, прэм'ера намечана на 26 кастрычніка.

Яшчэ адной прэм'ерай заслужаны калектыў мае намер парадаваць сваіх гледачоў да Новага года. Гэта будзе казачная аповесць Джані Радары "Падарожжа блакітнай стралы", у якой расказваецца пра каляднае чароўнае падарожжа цацачнага поезда і яго лялечных пасажыраў. Сцэнаграфію спектакля прапанаваў рэжысёр Ігар Казакоў, які паставіў нядаўна на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы гратэскную камедыю "Мяшчанскае вяселле".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі