Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Брэсцкі драмтэатр у красавіку выступіць на фестывалях у Санкт-Пецярбургу і Уладзіміры

Культура 18.03.2019 | 13:08
Сцэна са спектакля "Нявольніцы". Фота Брэсцкага драмтэатра
Сцэна са спектакля "Нявольніцы". Фота Брэсцкага драмтэатра

18 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы ў красавіку стане ўдзельнікам фестываляў у Санкт-Пецярбургу і Уладзіміры, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара БАТД Ларыса Барыскіна.

Тэатральны холдынг "Балтыйскі дом" у рамках Года тэатра ў Расіі праводзіць з 4 па 12 красавіка XXI Міжнародны фестываль рускамоўных тэатраў краін СНД і Балтыі "Сустрэчы ў Расіі". Удзельнікамі форуму стануць калектывы з 10 краін, у тым ліку Беларусі, якую прадставіць Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. На Вялікай сцэне "Балтыйскага дома" брастаўчане пакажуць адну з апошніх сваіх работ - спектакль "Нявольніцы" па камедыі Аляксандра Астроўскага ў пастаноўцы маскоўскага рэжысёра Ягора Равінскага. Выступленне запланавана на 12 красавіка.

Наступны раз "Нявольніц" сыграюць ужо на сцэне Уладзімірскага акадэмічнага тэатра драмы. Там з 14 па 20 красавіка пройдзе першы фестываль Міжнароднага тэатральнага фестывальнага саюза "Тэатр. Тэрыторыя яднання". Акрамя БАТД, запрашэнні на маштабны форум атрымалі тэатральныя калектывы з Германіі, Малдовы, Кыргызстана, Казахстана, Арменіі. Брэсцкая трупа выступіць 20 красавіка.

Бліжэйшыя гастролі брэсцкіх акцёраў адбудуцца 21 сакавіка ў Магілёве. На XIV Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "М@rt. кантакт" Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы прадставіць спектакль малой формы "За крапівой бераг", прысвечаны жыццю паэта Сяргея Ясеніна і створаны паводле матываў яго твораў.

Між тым у Брэсце з 10 па 12 красавіка чакаюць з гастролямі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Заслужаны калектыў Беларусі прывязе камедыю "Адамавы жарты", трагікамедыю "Дзед" і інтэрактыўную казку для дзяцей і іх бацькоў "Залатое сэрцайка".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сезон актыўнасці кляшчоў У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў. Выконвайце меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў.