Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 чэрвеня 2021, 13:47

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей прадставіць ток-шоу "Пад лупай"

4 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей 11 чэрвеня прэзентуе ток-шоу "Пад лупай", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы навуковы супрацоўнік музея Віталь Іваноў.

"Гэта сімбіёз музейнага і тэлевізійнага складнікаў. У новым фармаце раскажам аб трох экспанатах. Асаблівасць у тым, што трансляцыя будзе весціся ў прамым эфіры ў сацыяльных сетках, падпісчыкі змогуць задаваць пытанні аб гэтых прадметах. Прыадкрыю невялікую таямніцу: рабочая назва праекта - "Бітва калекцый". Па сутнасці ў час дэбатаў будзем параўноўваць экспанаты, раскажам пра іх цікавыя дэталі", - адзначыў Віталь Іваноў.

У ток-шоу гледачам прадэманструюць тры яркія экспанаты, якія паступілі ў фонды Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ў 2020 годзе, - фатаграфію, кнігу і галаўны ўбор. Музейшчыкі таксама звяжуцца з экспертамі, якія дадуць свае ацэнкі прадметам. Пачнецца мерапрыемства ў 15.00. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у дэбатах і выбары прадмета, якому будзе прысуджана сімвалічнае званне "Паступленне года". Галасаванне прадоўжыцца тры дні - з 11 па 13 чэрвеня ў Facebook, Instagram і "УКантакце".

"Можна сказаць, праект падводзіць вынікі паступленняў у фонды музея ў 2020 годзе. Адабраны найбольш цікавыя прадметы, - растлумачыў вядучы навуковы супрацоўнік. - Спадзяёмся, што пілотны праект зацікавіць гледачоў і будзе прадоўжаны".

Усяго ў фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея налічваецца больш за 175 тыс. экспанатаў. У мінулым годзе паступіла 1,7 тыс. прадметаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі