Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 кастрычніка 2021, 14:49

Больш за 80 выдавецтваў аб'яднала выстаўка-кірмаш "Кніжная восень у сталіцы"

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка-кірмаш "Кніжная восень у сталіцы" адкрылася сёння ў Мінску. Яна размясцілася на пляцоўцы гандлёвага цэнтра "Сталіца", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"28 гадоў праходзіць Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. І ад удзельнікаў мы пастаянна чулі, што адной выстаўкі ў год для выдавецкага цыкла вельмі мала. Напрыклад, кніга, якая выйшла ў красавіку або маі, да лютага наступнага года становіцца крыху ўстарэлай. Было пажаданне правесці яшчэ адну выстаўку восенню. Так нарадзілася "Кніжная восень у сталіцы", - расказаў старшыня Савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў у дзяржавах СНД, генеральны дырэктар ТАА "Макбел" Дзмітрый Макараў. - Мы спадзяёмся, што гэты праект спадабаецца экспанентам і гледачам, традыцыя будзе развівацца".

Паводле яго слоў, на выстаўцы прадстаўлена прадукцыя больш як 80 выдавецтваў. "Вельмі шмат дзіцячых кніг. Спадзяёмся, што ўсе тут знойдуць кнігу даспадобы", - адзначыў гендырэктар.

Выстаўка-кірмаш "Кніжная восень у сталіцы" праходзіць з 20 па 24 кастрычніка. Тут прадстаўлена прадукцыя лідараў беларускага і расійскага кнігавыдання. Выстаўка будзе працаваць па рэжыме гандлёвага цэнтра - з 10.00 да 22.00. Уваход бясплатны. Прадукцыя будзе рэалізоўвацца без гандлёвых нацэнак.

Арганізатары заклікаюць наведвальнікаў выконваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыраванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі