
Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбор фіналістаў XXVI тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка" праходзіць сёння ў Мінскім сувораўскім вучылішчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
За права выйсці ў фінал змагаюцца больш за 70 выканаўцаў.
На конкурсе прадстаўлены 4 намінацыі: "Выканаўцы армейскай песні", "Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песні", "Вакальныя групы і ансамблі", "Аўтары-выканаўцы".-0-