Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 мая 2019, 13:31

Больш за 500 беларускіх выданняў прадставяць на кніжным фестывалі "Красная плошча"

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белкніга" прадставіць больш як 500 выданняў на кніжным фестывалі "Красная плошча" ў Маскве з 1 па 6 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

"На штогадовым літаратурным свяце ў самым сэрцы Масквы стэнд Беларусі будзе прадстаўлены навінкамі айчыннага кнігавыдання рознай тэматыкі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, II Еўрапейскім гульням і Году малой Радзімы, - расказалі ў міністэрстве. - Мастацкая, дзіцячая, навучальна-метадычная літаратура, кнігі па гісторыі, эканоміцы, псіхалогіі і шмат іншага - усё гэта можна будзе знайсці на беларускім стэндзе".

Акрамя таго, 2 чэрвеня з 11.30 да 12.30 на стэндзе адбудзецца аўтограф-сесія вядомага журналіста і публіцыста Інэсы Плескачэўскай. Яе кніга "Гістарычныя прагулкі з Францыскам Скарынам" - гэта захапляльнае падарожжа па гарадах Еўропы, у якіх беларускі першадрукар вучыўся, жыў і працаваў: Кракаве, Падуі, Празе і Вільнюсе.

Пяты кніжны фестываль "Красная плошча", прымеркаваны да дня нараджэння Аляксандра Пушкіна і Дня рускай мовы, пройдзе пад эгідай Года тэатра. Кнігі зоймуць усю прастору плошчы - ад Сабора Васіля Блажэннага да Дзяржаўнага гістарычнага музея. Кульмінацыяй фестывалю стануць юбілейныя ўрачыстасці 6 чэрвеня - у дзень 220-годдзя з дня нараджэння вялікага рускага паэта Аляксандра Пушкіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі