Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 верасня 2022, 12:34

Больш за 25 нацюрмортаў і пейзажаў прадставяць на выставе Валерыя Талкачова ў Мінску

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 25 нацюрмортаў і пейзажаў прадставяць на выставе жывапісу "Простыя рэчы" Валерыя Талкачова ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва 14 верасня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"У экспазіцыі прадстаўлена больш за 25 работ: нацюрморты і пейзажы, створаныя ў перыяд з 2010 па 2022 год. Кожнае палатно - плод карпатлівай і ўдумлівай работы, вынік пераасэнсавання ўласнага стаўлення да творчасці", - адзначылі ў галерэі.

"Работы Валерыя Талкачова, прадстаўленыя на выставе "Простыя рэчы", прымушаюць нас яшчэ раз зірнуць на тое, што так часта выпадае з поля нашага зроку. Дакладна і шчыра мастак раскрывае для нас унікальнасць кожнай рэчы, кожнага моманту, падкрэсліваючы іх сціплую чароўнасць і прыгажосць. З цеплынёй і любоўю майстар шукае і знаходзіць гармонію ў штодзённасці, чэрпаючы натхненне і ва ўласнай майстэрні, і за яе сценамі - у любімым садзе", - дапоўнілі ва ўстанове.

Адкрыццё выставы жывапісу пройдзе 14 верасня ў 18.00. Работа экспазіцыі "Простыя рэчы" прадоўжыцца да 16 кастрычніка.

Валерый Талкачоў нарадзіўся ў Салігорску ў 1966 годзе. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава. З 1988 года Валерый Талкачоў з'яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выстаў. Яго работы знаходзяцца ў дзяржаўных установах краіны і ў прыватных калекцыях як у Беларусі, так і за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі