Фота з архіва
10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 230 заявак паступіла на нацыянальны конкурс "РадыёТрыумф". Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі Аляксандра Ганчарова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Імёны пераможцаў у 17 намінацыях нацыянальнага конкурсу "РадыёТрыумф" назавуць 19 лістапада ў вялікай зале Палаца Рэспублікі. "Для мяне як арганізатара было прыемна адзначыць, што колькасць заявак на першы конкурс перасягнула 230 - 234 заяўкі мы атрымалі, 225 з іх дапусцілі для агляду журы. У самім конкурсе з нашых 59 радыёпраграм паўдзельнічала 37", - расказала Аляксандра Ганчарова.
Паводле яе слоў, членамі журы была праведзена тытанічная работа. "Кожную заяўку трэба было не толькі прагледзець, але яшчэ і праслухаць, паглядзець, наколькі яна адпавядае неабходным крытэрыям. Пераможцы і намінанты ў 17 намінацыях ужо вызначаны, назавём мы іх 19 лістапада ў вялікай зале Палаца Рэспублікі. Дзякуй вялікі за такую актыўнасць, таму што, напэўна, няпроста было нават сфарміраваць заяўку, калі ты ўдзельнічаеш першы раз. А трэба было сабраць архіўныя матэрыялы, бо мы разглядалі работы за 2023-2024 гады", - адзначыла начальнік упраўлення.
Згодна з палажэннем, конкурс будзе праводзіцца раз у два гады. "Ужо сёння можна паціху фарміраваць тыя заяўкі, якія вы будзеце падаваць на другі конкурс "РадыёТрыумф". Тыя, хто ў гэтым годзе пабаяўся або не сабраў архіўныя матэрыялы, рыхтуйцеся, мы будзем вас чакаць для ўдзелу ў другім конкурсе", - дадала Аляксандра Ганчарова.-0-