Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 кастрычніка 2022, 12:18

Больш за 2 тыс. экспанатаў прадставяць на выставе ёлачных цацак у Нацыянальным гістарычным музеі

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным гістарычным музеі ўжо сёмы раз адкрыецца выстава "Музей ёлачных цацак". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыйна-выставачнай работы ўстановы культуры.

На выставе, якую прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі, наведвальнікі змогуць убачыць больш за 2 тыс. экспанатаў з 70 краін свету. Гэта экспазіцыя - частка буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак, якая штогод папаўняецца новымі прадметамі з розных дзяржаў. "У "Музеі ёлачных цацак" кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную навагоднюю казку, а дарослы - вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя раскажа гісторыю стварэння шкляных шароў і іншых упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Наведвальнікі выставы азнаёмяцца з навагоднімі традыцыямі еўрапейскіх краін, а таксама Конга, Перу, Інданезіі, Новай Зеландыі і інш. Адным з акцэнтаў выставачнага праекта стане традыцыйны мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок", - адзначылі ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Госці выставы змогуць прагуляцца ўздоўж вітрын са старадаўнімі ўпрыгажэннямі для ёлак, крохкімі вінтажнымі цацкамі і адчуць цёплую сямейную атмасферу галоўнага зімовага свята. Магчыма, гэта для некага стане крыніцай натхнення для пошуку незвычайнага падарунка для блізкіх людзей, асабліва тых, хто калекцыяніруе ёлачныя шары і цацкі.

Для наведвальнікаў выставы будзе адкрыты фірменны магазін фабрыкі "Грай", якая з'яўляецца адным з арганізатараў праекта "Музей ёлачных цацак".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі