Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 мая 2021, 09:28

Больш за 170 створаных дзецьмі экслібрысаў прадставяць у НББ 1 чэрвеня

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзень абароны дзяцей у музеі кнігі НББ адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу "Малады беларускі экслібрыс", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Экслібрысы з'яўляюцца адначасова кнігаўладальніцкім знакам і творам мастацтва. Стварыць кніжны знак - няпростая задача, але юныя мастакі і кнігазнаўцы добра справіліся. Яны прыдумлялі сюжэты, ідэі і малявалі кніжныя знакі, перадаючы конкурсную тэму лаканічнымі сродкамі ў малым фармаце. Работы атрымаліся розныя: сур'ёзныя і вясёлыя, чорна-белыя і маляўнічыя. Абсалютна ўсе - таленавітыя, дзіўныя, індывідуальныя, але па ўмовах конкурсу аўтарытэтнае журы выбрала пераможцаў", - паведамілі арганізатары.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 170 творчых работ-экслібрысаў, створаных юнымі талентамі. Конкурс "Малады беларускі экслібрыс" прымеркаваны да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзя музея кнігі. У ім прынялі ўдзел дзеці ад 6 да 16 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі