Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 ліпеня 2020, 11:55

Больш за 150 прасаў розных гадоў прадставяць на выстаўцы ў Віцебску

7 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. У Віцебску ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання 8 ліпеня адкрыюць выстаўку "Музей праса", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Гасцям пакажуць больш за 150 эксклюзіўных прасаў. Гэта суцэльналітыя, прасы на вуглях, на спірце, на пары і газе, а таксама электрычныя. "Выстаўка дапаможа не толькі пашырыць кругагляд, але і паглядзець на такі бытавы прадмет, як прас, з іншага боку", - адзначылі ў музеі.

Выстаўка будзе працаваць па 1 лістапада.

"Музей праса" - сумесны выставачны праект УП "Мінгардаведка" і Музея гісторыі прыватнага калекцыяніравання. Калекцыя Мінскага музея ўпершыню экспануецца ў абласным цэнтры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі