Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 сакавіка 2023, 09:23

Больш як 70 майстроў прадставяць тэматычныя работы на выставе "Велікодны падарунак" у Гродне

14 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Работы больш як 70 майстроў народнай творчасці збярэ выстава "Велікодны падарунак" у Гродне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

"14 сакавіка ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Велікодны падарунак". Экспазіцыя збярэ больш за 300 творчых работ, якія выканалі больш як 70 майстроў народнай творчасці з усіх раёнаў вобласці. Вырабы, прадстаўленыя на конкурс, выкананы ў розных тэхніках: саломапляценне, вышыўка, разьба, кераміка, ткацтва, роспіс і іншыя", - сказала Наталля Рамановіч.

Выстава-конкурс арганізавана ў рамках рэгіянальнага фестывалю-кірмашу вырабаў рамеснікаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня". Яго вынікі будуць падведзены на кірмашы 1 красавіка. Наведаць выставу можна будзе да 17 красавіка. "А сёння ў час адкрыцця выставы, што адбудзецца ў 15 гадзін, усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па роспісе і дэкарыраванні велікодных яек саломай, пляценні з саломы, а таксама зрабіць эксклюзіўны здымак у антуражы выставы", - удакладніла намеснік дырэктара цэнтра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі