ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 ліпеня 2020, 13:55

Бясплатныя экскурсіі і канцэрт правядуць 11 ліпеня ў Сафійскім саборы

У Сафійскім саборы. Фота з архіва
У Сафійскім саборы. Фота з архіва

10 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. У Сафійскім саборы ў Полацку 11 ліпеня пройдуць бясплатныя экскурсіі і канцэрт з нагоды 25-годдзя "Белтэлекама", паведамілі БЕЛТА ў Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

Гасцей чакаюць з 10.00 да 17.00 на экскурсіі па Сафійскім саборы, помніку архітэктуры сярэдзіны XI-XVIII стагоддзяў, дзе сёння размяшчаецца музей, канцэртная зала камернай і арганнай музыкі. Экспазіцыя расказвае пра гісторыю архітэктуры самай старажытнай мураванай пабудовы ў Беларусі, якая стала сімвалам незалежнасці і магутнасці першай дзяржавы - Полацкага княства. "Наведвальнікі ўбачаць фрагменты мура ХІ стагоддзя, захаваны фундамент старажытнага храма, на якім і сёння стаіць сабор, фрэскавыя размалёўкі канца ХІ стагоддзя, унікальныя археалагічныя знаходкі. Госці азнаёмяцца з гісторыяй рамонтаў, перабудоў і рэстаўрацый храма", - адзначылі ў музеі.

У 13.00 будзе магчымасць ацаніць цудоўную акустыку канцэртнай залы і ўнікальнае гучанне полацкага аргана на канцэрце заслужанай артысткі Беларусі Ксеніі Пагарэлай. У гэтым месяцы ў яе выкананні арганныя канцэрты таксама пройдуць 12, 19 і 26 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі