Фота арганізатараў
5 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Рэканструкцыя коннага бою ХVII стагоддзя, выстава пра гісторыю Крэўскага замка, кірмаш народных майстроў і іншыя відовішчы чакаюць гасцей фестывалю "Крэва на скрыжалях часу", што пройдзе 15 чэрвеня ў аг.Крэва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле культуры Смаргонскага райвыканкама.
Фестываль, які ў бягучым годзе прысвечаны 465-годдзю з часу надання Крэву магдэбургскага права, адкрыецца маршам ганаровай Крэўскай варты, што традыцыйна праходзіць ад замкавай брамы да Юр'евай гары, і падняццем харугвы на вартавой вежы, а таксама тэатралізаваным паказам "Здарэнне на вежы". Лічыцца, што магдэбургскае права Крэва атрымала ў 1559 годзе, што вызваляла яго жыхароў ад феадальных павіннасцей, а права кіраваць горадам атрымліваў магістрат.
Яркай падзеяй фестывалю стане рэканструкцыя бітвы коннікаў ХVII стагоддзя "Крэўская баталія", дзе воіны будуць сапернічаць у майстэрстве валодання дзідамі і шабляй.
"Конныя баі заўсёды збіралі вялікую колькасць гледачоў, - расказала дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Дзіна Валадзько. - У бягучым годзе чакаем у госці клубы рэканструктараў з Мінска, Бабруйска, Брэста. Выступяць і ўдзельнікі нашага мясцовага клуба "Крэўскія гайдукі". Пасля завяршэння турніру жадаючыя змогуць даведацца пра мясцовую пароду коней, з якой была выведзена беларуская запражная парода коней".
На фестывалі прадставяць таксама традыцыйнае адзенне XVII стагоддзя, зброевыя комплексы, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі ў той час. На замкавым двары пройдуць паказальныя выступленні клубаў рэканструктараў. У праграме таксама - музычныя спаборніцтвы дудароў, канцэрты традыцыйных калектываў, кірмаш народных умельцаў, фотазона, танцы, песні, дзіцячыя гульні.
У замкавым двары размесціцца часовая выстава з фондаў Смаргонскага музея, якая раскажа пра гісторыю аграгарадка і Крэўскага замка, ад пачатку яго ўзвядзення ў XIV стагоддзі да сённяшніх дзён. Фота і апісанні будуць дапоўнены ўзорамі кафлі XV-XVII стагоддзяў, фрагментамі шкляных вырабаў, посуду, знойдзенымі ў час раскопак на тэрыторыі замка.-0-