Сцяг Аўторак, 25 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 верасня 2017, 19:05

Біблія Гутэнберга і арыгінальныя выданні Скарыны: міжнародная выстаўка адкрылася ў Мінску

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арыгіналы і факсіміле першадрукаваных кніг ХV-XVII стагоддзяў з сямі краін прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы "Францыск Скарына і яго эпоха". Экспазіцыя, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Выстаўка "Францыск Скарына і яго эпоха" пераносіць наведвальнікаў у тыя часы, калі кнігадрукаванне толькі зараджалася: з'явіліся першыя друкарскія станкі, а прывычныя руцэ перапісчыка пяро і чарніліца адышлі на другі план.

У экспазіцыі сабраны арыгіналы і факсіміле першадрукаваных кніг ХV-XVII стагоддзяў, прывезеныя з Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Славакіі і Славеніі. Экспанаты ўражваюць, у прыватнасці, з Германіі прыехала 42-радковая Біблія Іагана Гутэнберга 1450-х гадоў. Цэнтральнае месца адведзена арыгінальным выданням Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія ўбачылі свет у Празе і Вільні ў 1517-1525 гадах.

Для наведвальнікаў экспазіцыя даступная з 15 верасня да 31 снежня. Яе арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.-0-

Фота Генадзя Жынкова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі