Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лістапада 2015, 17:52

Белтэлерадыёкампанія прыняла больш за 80 заявак на ўдзел у нацыянальным адборы "Еўрабачання"

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Белтэлерадыёкампаніі зарэгістравана больш за 80 заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2016", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

"Паколькі ў апошні дзень падачы заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры па традыцыі прыйшло вельмі шмат пісем, іх рэгістрацыя прадаўжаецца. Па стане на 15.00 24 лістапада ў Белтэлерадыёкампаніі зарэгістраваны ўжо 84 заяўкі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Сярод прэтэндэнтаў - Віталь Карпанаў, ансамбль "Песняры", "Чысты голас", Валерыя Садоўская, Аляксандр Саладуха, Аляксей Грос, Ян Маерс, групы "Napoli", "Правакацыя", "Zombie band" і "Аўра".

Да ўдзелу ў адборы ў якасці выканаўцы песні дапускаюцца грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і якім на дату падачы заяўкі аб удзеле споўнілася 16 гадоў.

Праект праводзіцца ў два этапы: праслухоўванне ўдзельнікаў і фінал. Да 2 снежня прафесійнае журы правядзе праслухоўванне ўдзельнікаў і вызначыць не больш за 15 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале. Па вопыце мінулага года, у час правядзення праслухоўвання будзе ажыццяўляцца анлайн-трансляцыя на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Фінал праекта адбудзецца не пазней за 25 студзеня 2016 года ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры.

Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы праз тэлефоннае і СМС-галасаванне ў час трансляцыі фінальнага шоу. Ён і стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні-2016", якое пройдзе ў Швецыі.

Арганізацыю нацыянальнага адбору "Еўрабачання-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС). Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем і правіламі конкурсу, устаноўленымі ЕВС. Палажэнне аб правядзенні адбору размешчана на афіцыйным сайце медыяхолдынга tvr.by ў раздзеле "Праекты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі