Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 студзеня 2020, 16:14

Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе нацыянальны кастынг праекта X-Factor

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе нацыянальны кастынг праекта X-Factor, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня медыяхолдынга Іван Эйсмант.

"Упершыню аб гэтым праекце мы загаварылі яшчэ 2,5 года таму. Нам не хапае такіх тэлевізійных шоу. Захацелася паспрабаваць тое, што ва ўсім свеце працуе. Таму выбралі X-Factor і набылі правы на гэты праект на тэрыторыі Беларусі, - сказаў Іван Эйсмант. - Некалькі тыдняў таму мы падпісалі кантракт, над якім доўгі час працавалі, высвятляючы ўсе нюансы, і 26 студзеня па сутнасці мы аб'явілі кастынг".

Ужо вызначаны гарады, дзе зробіць прыпынак творчая група праекта. "Мы цяпер працуем над лакацыямі, дзе будзем у гэтых гарадах праводзіць праслухоўванні. І як толькі будзе пацвярджэнне з гэтых залаў, мы адразу аб'явім якога чысла і дзе. Усяго будзе недзе 10-12 гарадоў", - адзначыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле яго слоў, кастынгі стартуюць з сярэдзіны сакавіка і пройдуць як у рэгіёнах, так і ў Мінску. "А ў каго не атрымаецца прыйсці на асабістую сустрэчу, відэазаяўкі прымем па інтэрнэце: на нашым сайце будзе створана спецыяльная старонка праекта, - дадаў Іван Эйсмант.- Асаблівасць такіх шоу ў тым, што можна знайсці талент не толькі сярод тых, хто прыйдзе на кастынг, але і самім адшукаць іх".

Плануецца, што праект з'явіцца ў тэлеэфіры гэтай восенню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі