Сцяг Нядзеля, 11 кастрычніка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 верасня 2026, 14:43

Белдзяржфілармонія запрашае ў музычнае падарожжа па Еўропе

Фрагмент афішы
Фрагмент афішы
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белдзяржфілармонія запрашае знатакоў класічнай музыкі на дзве камерныя праграмы, у час якіх прагучаць вакальныя творы еўрапейскіх кампазітараў і вядомыя неапалітанскія песні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Так, 24 верасня гледачы пачуюць канцэрт вакальнай музыкі "Гучанне пейзажаў Еўропы". Паводле слоў арганізатараў, праграма аб'ядноўвае творы, у якіх музыка малюе гарадскія вуліцы Парыжа, пераносіць у сонечныя куткі Іспаніі, тэатральныя залы і ціхія рамантычныя куткі Еўропы. Гэта канцэрт-галерэя, дзе кожны нумар - асобная карціна, а разам яны складаюцца ў багатую панараму еўрапейскага музычнага мастацтва.

Прагучаць яркія, вядомыя і неймаверна выразныя творы Пуленка, Дэбюсі, Равеля, Маснэ, Гуно, Кальмана, Альбеніса, Бізэ, Легара - ад вытанчанай французскай лірыкі і імпрэсіяністычных гукавых карцін да вогненных іспанскіх рытмаў, пышных оперных старонак і іскрамётных аперэт.

Канцэрт "Вечар у Неапалі" адбудзецца 6 кастрычніка. "Гэта музычнае падарожжа на жывапісныя набярэжныя і вулачкі горада страсці і бясконца цудоўнай музыкі," - падкрэслілі арганізатары.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі