Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 снежня 2021, 16:25

Белдзяржфілармонія запрашае на "Калядны рэлакс" са спяваючымі чашамі, чакрафонамі і званочкамі кошы

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт камернай музыкі "Калядны рэлакс" пройдзе 8 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

У музычнай праграме вечная класіка: калядны гімн "Ціхая ноч", атмасферныя "Зімы" Антоніа Вівальдзі і Астара П'яцолы, "Калыханка" Брамса і "Алілуя" Леанарда Коэна, арганныя "Харал", "Кантылена", "Сіцыліяна" і іншыя сусветна вядомыя шэдэўры.

Паводле слоў арганізатараў, усе гэтыя творы будуць выконвацца бесперапынна ў спалучэнні з унікальнымі гукатэрапеўтычнымі інструментамі - спяваючымі чашамі, чакрафонамі і званочкамі кошы.

"Ва ўтульнай атмасферы прыглушанага святла і свечак госці змогуць расслабіцца пад цудоўную музыку, напоўненую святлом і чысцінёй. Відэарад з выявай прыроды, святочных гарадоў, урачыстых упрыгожванняў і космасу дапаможа акунуцца ў атмасферу адпачынку", - расказалі ва ўстанове.

Спецыяльна для канцэрта ў Белдзяржфілармоніі ўстановяць арган італьянскай маркі Viscount. "Гукі гэтага інструмента гарманізуюць псіхаэмацыянальную сферу і прыводзяць думкі ў парадак", - падзяліліся яны.

Выканаўцы вечара: Арцём Шаплыка (раяль), Дар'я Елісеева (флейта), Вольга Міцкевіч (каларатурнае сапрана), Калініка Мядзведзева (арган), Таццяна Лук'янава (вядучая, гукатэрапеўтычныя інструменты).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі