Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 сакавіка 2020, 17:57

Беларускія тэатры прадаўжаюць працаваць у звычайным рэжыме: усе запланаваныя спектаклі адбудуцца

18 сакавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Беларускія тэатры прадаўжаюць працаваць у звычайным рэжыме. Усе запланаваныя спектаклі адбудуцца ў адпаведнасці з рэпертуарнай афішай. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйных сайтах тэатраў.

Установы прынялі ўсе неабходныя меры прафілактыкі, якія мінімізуюць рызыку ўзнікнення і распаўсюджвання выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. "Мы ўвялі спецыяльны рэжым дэзынфекцыі памяшканняў. У фае ўстаноўлены дазатары з антысептыкам для рук, рэгулярна праводзіцца дэзынфекцыйная апрацоўка ручак дзвярэй, поручняў, лесвіц, падлогі. У глядзельнай зале, фае і санвузлах пастаянна працуе прытокава-выцяжная сістэма вентыляцыі", - расказалі ў Вялікім тэатры Беларусі.

Такія ж меры прымаюцца і ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. "Мы робім усё магчымае для камфорту і бяспекі гледачоў. І просім іх з поўнай адказнасцю аднесціся да вяртання білетаў", - адзначылі ва ўстанове.

Як падкрэслілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, не варта наведваць пастаноўкі людзям з сімптомамі ВРВІ і іншых вірусных інфекцый. "Калі ў чалавека пагоршылася самаадчуванне, мы раім перанесці паход у тэатр на больш прыдатны час", - дадалі ў тэатры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі