Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 красавіка 2020, 16:03

Беларускія мастакі запусцілі дабрачынны анлайн-аўкцыён у падтрымку медыкаў

15 красавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Беларускія мастакі сёння запусцілі дабрачынны анлайн-аўкцыён "ДЗЯКУЙ!" у падтрымку медыкаў, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Ініцыятарамі праекта выступілі беларускі мастак Руслан Вашкевіч і арт-ідэолаг Аліна Саўчанка. У ім прымуць удзел больш за 100 сучасных мастакоў. Іх работы выкананы ў самых розных жанрах і тэхніках: жывапіс, акварэль, графіка, скульптура, фатаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Зрабіць стаўку можа любы жадаючы. Для гэтага трэба напісаць прадаўцу паведамленне на старонцы лота. Уладальнікамі лотаў стануць тыя ўдзельнікі аўкцыёну, якія прапануюць найбольшую суму за работу, што спадабалася. На завяршэнне трэба пералічыць грошы за выбраны твор на рахунак дабрачыннай кампаніі.

За атрыманыя сродкі будуць набыты маскі, акуляры, рэспіратары, халаты, плашчы, камбінезоны і абсталяванне. Таксама для работнікаў медыцынскіх устаноў і станцый хуткай дапамогі арганізуюць харчаванне. Аўкцыён прадоўжыцца да 10.00 22 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі