Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 снежня 2017, 19:54

Беларускія кніжныя навінкі прадставяць на выстаўцы ў Бішкеку

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кніжныя навінкі прадставяць на ІІ Бішкекскай міжнароднай кніжна-паліграфічнай выстаўцы-кірмашы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

У Кыргызстане 13 снежня пачне работу міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, прымеркаваная да Дня нацыянальнай літаратуры Кіргізскай Рэспублікі і дня нараджэння вялікага кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава.

Дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў прадставіць літаратуру 2016-2017 гадоў выпуску выдавецтваў "Беларусь", "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Мастацкая літаратура" і іншых, прыме ўдзел у мерапрыемствах выстаўкі, правядзе перагаворы. На нацыянальным стэндзе ключавое месца зоймуць выданні, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францыску Скарыну. Таксама будзе экспанавацца мастацкая, краязнаўчая, дзіцячая, вучэбная літаратура.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі