Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 кастрычніка 2018, 18:40

Беларускія кнігі папоўнілі бібліятэку дзіцячага цэнтра Бялграда

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кнігавыдаўцы падарылі кнігі бібліятэцы дзіцячага культурнага цэнтра Бялграда, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

"У час 63-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выстаўкі дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў наведала Дзіцячы культурны цэнтр Бялграда. У бібліятэцы цэнтра член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Кажура і сербская пісьменніца Даяна Лазаравіч правялі беларуска-сербскую прэзентацыю выданняў для дзяцей, на якой юныя ўдзельнікі разам з імі складалі вершы, чыталі і ўдзельнічалі ў віктарынах. На заканчэнне сустрэчы цэнтру была перададзена бібліятэчка дзіцячых кніг беларускіх выдавецтваў", - расказалі ў міністэрстве.

У дзіцячым культурным цэнтры Бялграда таксама адбыўся круглы стол "Беларускія і сербскія пісьменнікі - дзецям". На сустрэчы абмеркавалі пытанні кнігавыдання для дзяцей і падлеткаў, прапанавалі сумесныя беларуска-сербскія выдавецкія праекты, намецілі шляхі далейшага супрацоўніцтва і запрасілі сербскіх калег прыняць удзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы і сімпозіуме літаратараў, якія пройдуць у лютым 2019 года.

Бялградская міжнародная кніжная выстаўка праходзіць з 21 па 28 кастрычніка. У бягучым годзе лозунг форуму - "Радасць чытання". Пачэсным госцем з'яўляецца Марока. Беларусь прадстаўлена кнігамі выдавецтваў "Беларусь", "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Вышэйшая школа", "Мастацкая літаратура", "Народная асвета", РВУ "Выдавецкі дом "Звязда", ААТ "Паліграфкамбінат імя Я. Коласа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі