Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 лістапада 2020, 13:34

Беларускі літаратуразнавец Уладзімір Гніламёдаў удастоены прэміі МПА СНД імя Чынгіза Айтматава

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД) прыняў сёння рашэнне аб прысуджэнні заслужанаму дзеячу культуры Беларусі, доктару філалагічных навук, прафесару, акадэміку НАН Беларусі Уладзіміру Гніламёдаву прэміі МПА СНД імя Чынгіза Айтматава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Прэмія з'яўляецца формай заахвочвання грамадзян дзяржаў СНД, прысуджаецца за дасягненні ў галіне літаратуры, выдатныя арыгінальныя творы і шматгранную літаратурную дзейнасць.

Уладзімір Гніламёдаў - аўтар 13 манаграфій і больш як 350 артыкулаў па гісторыі, тэорыі, метадалогіі і тэксталогіі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі