Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускі культурны цэнтр адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Казахстана

Культура 05.09.2018 | 15:05
Алена Стэльмах. Фота з архіва
Алена Стэльмах. Фота з архіва

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі культурны цэнтр адкрыецца ў Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Рэспублікі Казахстан у дні Міжнароднага кангрэса чытання, які пройдзе там 11-12 верасня. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Паводле яе слоў, ініцыятарам стварэння цэнтра стаў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У дар Нацыянальнай бібліятэцы Казахстана будзе перададзена бібліятэчка Саюза пісьменнікаў Беларусі з твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных пісьменнікаў з іх аўтографамі і пажаданнямі.

"У адной з галоўных залаў бібліятэкі - "Мастацтва" - адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі Уладзіслава Цыдзіка "Бачу Беларусь такой", якая сведчыць аб унікальнасці нашай краіны, прываблівае яе выдатнымі мясцінамі, чаруе прыродай і высокай дахоўнасцю", - адзначыла Алена Стэльмах.

Беларускі бард Генадзь Парыкін выканае аўтарскія песні пра Беларусь і Казахстан, з якім звязана значная частка яго жыцця.

На прэзентацыю цэнтра запрошаны прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Казахстане, Беларускага культурнага цэнтра "Радзіма", удзельнікі міжнароднага кангрэса чытання "Культура чытання ў сучасным свеце". Сярод гасцей лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Кадзуа Ісігура, вядомыя сучасныя пісьменнікі Халед Хасейні, Януш Вішнеўскі, Эльчын Сафарлі, Гузель Яхіна, Віктар Пялевін, пісьменнікі і паэты Казахстана. Акрамя таго, у рабоце кангрэса прымуць удзел прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў, Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі, Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, Міжнароднай асацыяцыі карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў электронных бібліятэк і новых інфармацыйных тэхналогій і іншых міжнародных культурных арганізацый.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.