ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 снежня 2015, 15:11

Беларускі фільм "У вайны не жаночы твар" пераведзены ў лічбавы фармат

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фільм "У вайны не жаночы твар", аўтарам сцэнарыя якога з'яўляецца Святлана Алексіевіч, сёння існуе ў лічбавым фармаце. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па кінематаграфіі Міністэрства культуры Святлана Ярашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" вядзецца работа па лічбавай апрацоўцы стужак, знятых на кінастудыі ў мінулым, і ў ліку пераведзеных ужо ў лічбавы варыянт карціна "У вайны не жаночы твар". Гэта работа па запытах кінатэатраў і тэлеканалаў можа быць прадстаўлена на экранах", - сказала Святлана Ярашэвіч.

Дакументальны фільм "У вайны не жаночы твар" зняты на кінастудыі ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Дашуком.

Як дадаў генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў, акрамя гэтай карціны па сцэнарыі Святланы Алексіевіч пераведзены ў лічбавы фармат таксама фільм "Боль". "Гэта вельмі пранізлівая работа, яна актуальная і сёння", - адзначыў Ігар Поршнеў. Ён дадаў, што пераводам у лічбавы варыянт стужак кінастудыя займалася планава, да аб'яўлення Святланы Алексіевіч Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры.

Усяго патрабуюць пераводу ў лічбавы фармат каля 1 тыс. 500 дакументальных стужак, а таксама анімацыйныя фільмы. Такая рэстаўрацыя дасць магчымасць захаваць старыя фільмы, адзначыў Ігар Поршнеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі