ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 сакавіка 2022, 17:50

Беларускі фільм "Дачка Прыпяці" прадставілі на кінафестывалі ў Сірыі

Фота з архіва
Фота з архіва

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакументальны фільм Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" "Дачка Прыпяці" прыняў удзел у першым міжнародным жаночым кінафестывалі ў Оперным тэатры Дамаска. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на кінастудыі.

Беларусь была прадстаўлена дакументальнай стужкай "Дачка Прыпяці" рэжысёра Ігара Бышнёва. "Фільм расказвае пра лёс жанчыны пажылога ўзросту, якая жыве каля вялікай палескай ракі Прыпяць. Шмат выпрабаванняў выпала на яе долю. Самае важнае для жанчыны - само жыццё. Яна павінна яго абараняць, умацоўваць, усяляць веру. Мы чуем яе ціхі голас, спевы і чытанне малітвы на роднай беларускай мове. Бачым яе слёзы і веру ў жыццё, веру ў прадаўжэнне роду чалавечага", - расказалі стваральнікі.

Сцэнарысты фільма - Юрый Ігруша, Ігар Бышнёў, аператары - Ігар Бышнёў і Павел Зубрыцкі.

На кінафестывалі дэманстраваліся работы з 11 краін: Беларусі, Сірыі, Аргенціны, Венесуэлы, Індыі, Інданезіі, Палесціны, Пакістана, Філіпін, Чылі і ПАР. Мерапрыемства было прымеркавана да Месяца жаночай гісторыі пад слоганам #Womenmakechanges.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі