Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лістапада 2017, 11:26

Беларускі дакфільм "Чужое і сваё" перамог на кінафестывалі "Прамяністы Анёл"

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дакфільм "Чужое і сваё" перамог на кінафестывалі "Прамяністы Анёл" у Маскве, паведамілі БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Поўнаметражную работу "Чужое і сваё" (вытворчасці "Беларусьфільма") рэжысёра Галіны Адамовіч журы XIV Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю "Прамяністы Анёл" пад кіраўніцтвам Аляксея Вахрушава прызнала лепшай у намінацыі "Дакументальнае кіно".

Усяго на кінафестываль было заяўлена 460 фільмаў. Удзельнічалі фільмы з Расіі, Беларусі, Арменіі, Грузіі, Італіі, Ірака, Ірана, Украіны, Швецыі, Кыргызстана.

Фільм "Чужое і сваё" ўзнімае няпростую і закрытую для многіх тэму дзіцячага паліятыву. Але аўтару хапіла мужнасці і міласэрнасці расказаць гісторыю не столькі пра смерць, колькі пра жыццё. "Чужое і сваё" - гэта не сацыяльны ролік і не змрочнае апавяданне, гэта расказ пра рэальнае жыццё без ружовых акуляраў і трагічнага надрыву. Дзякуючы энтузіязму і мэтанакіраванасці нязменнага дырэктара Беларускага дзіцячага хоспіса Ганны Гарчаковай у чэрвені 2016 года ў Бараўлянах быў адкрыты новы будынак, пабудаваны на дабрачынныя сродкі. Фільм дае магчымасць дакрануцца да жыцця хоспіса ў разнастайных яго праявах, як драматычных, так і светлых, дае магчымасць зразумець жыццёвую і сацыяльную пазіцыю неардынарнага чалавека Ганны Гарчаковай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі