Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 мая 2021, 09:00

Беларускі анімацыйны фільм "263 ночы" пакажуць да Дня Перамогі ў музеі ВАВ

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзейны некамерцыйны паказ анімацыйнага фільма "263 ночы", прымеркаваны да святкавання Дня Перамогі, пройдзе 7 мая ў 15.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

"263 ночы" - міжнародны праект Беларусі, Расіі і Ізраіля, заснаваны на рэальнай гісторыі групы з 26 яўрэяў, якія спрабавалі выжыць у выкапаным імі склепе ў страшныя гады фашысцкай акупацыі і стварэння гета. 263 ночы ў падзямеллі, без магчымасці выбрацца, з рызыкай кожны дзень быць знойдзенымі і знішчанымі", - расказалі ў ведамстве.

Рэжысёр мультфільма - Ірына Тарасава, аўтар сцэнарыя - Канстанцін Андрушачкін. Мастаком-пастаноўшчыкам выступіла Ганна Емяльянава, кампазітарам - Юрый Павалоцкі, гукарэжысёр - Віктар Морс. У ролі апавядальніка за кадрам - народны артыст Расіі Арыстарх Ліванаў.

Арганізатары паказу - Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У Мінкультуры дадалі, што ўжо ў ліпені "263 ночы" гледачы змогуць убачыць на юбілейным, XXX Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Сусветная прэм'ера анімацыйнага фільма адбудзецца летам адначасова ў Беларусі, Расіі і Ізраілі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі