18 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская выстаўка "Завуся я толькі Янка Купала" праходзіць у Аргенціне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Буэнас-Айрэсе.
У рамках святкавання 100-годдзя дыпламатычнай службы Беларусі ў знакавай пратакольнай зале Нацыянальнага кангрэса Аргенціны адбыліся арганізаваныя пасольствам дыпламатычны прыём і цырымонія адкрыцця выстаўкі "Завуся я толькі Янка Купала", у якіх прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіраўніцтва Аргенціны, дыпламатычнага корпуса і беларускай дыяспары.
У сваім прывітальным выступленні Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка падкрэсліў значнасць асобы Янкі Купалы ў фарміраванні беларускай ідэнтычнасці і станаўлення нацыянальнай дзяржавы. Ён таксама працытаваў знакамітыя радкі верша песняра "А хто там ідзе". З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, якая адзначыла актуальнасць спадчыны беларускага паэта і шырокае міжнароднае прызнанне яго творчага генія.
У час мерапрыемства прадстаўнікі беларускай дыяспары выканалі песні, прадэкламавалі вершы знакамітага песняра.-0-
Фота пасольства Беларусі ў Аргенціне