Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 снежня 2018, 11:16

Беларуская спявачка Kattie перамагла ў конкурсе X Factor у Рызе

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спявачка Kattie выйграла ў конкурсе X Factor, які завяршыўся ў Рызе, паведамляе "СБ. Беларусь Сегодня".

У суперфінале беларуска прызнана лепшай па выніках галасавання гледачоў. У вырашальным раўндзе ёй процістаялі квартэт Baritoni, які заняў другое месца, і група Radio Trio, якая стала трэцяй. У вырашальным раўндзе беларуска выбрала песню "From This Moment" Шанаі Твейн, а да гэтага выканала песню з намініраванага на "Оскар" мюзікла "Зорка нарадзілася" (у дуэце з Аргурсам Груздзінсам).

У выніку Kattie прынесла першую ў гісторыі перамогу беларусаў у конкурсе X Factor. Яна атрымала галоўны грашовы прыз - 10 тыс. еўра і эксклюзіўны кантракт з гуказапісным лэйблам Sony Music.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі