ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 красавіка 2023, 14:03

Беларуская оперная спявачка Дар'я Гаражанка стала "Адкрыццём года" Міжнароднай музычнай прэміі BraVo

Дар'я Гаражанка. Фота Telegram-канала Міністэрства культуры
Дар'я Гаражанка. Фота Telegram-канала Міністэрства культуры

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская оперная спявачка Дар'я Гаражанка стала "Адкрыццём года" Міжнароднай прафесійнай музычнай прэміі BraVo, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства культуры.

Пятая цырымонія ўручэння прэміі BraVo ў сферы класічнага мастацтва адбылася 25 красавіка на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі. Менавіта Дар'ю Гаражанка эксперты назвалі "Адкрыццём года". Салістка Вялікага тэатра Беларусі атрымала ўзнагароду з рук генеральнага дырэктара маскоўскага Вялікага тэатра Уладзіміра Урына.

Размаўляючы з журналістамі, Дар'я Гаражанка заўважыла, што ў яе творчасці злучыліся і беларуская, і руская музычныя школы.

Оперная спявачка нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі па спецыяльнасці "акадэмічныя спевы" (клас В.А. Косаравай), затым - Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І. Чайкоўскага (вакальны факультэт, спецыялізацыя "мастацтва оперных спеваў", клас прафесара М.Ф. Касрашвілі).

У 2022 годзе ўладальніцай статуэткі Міжнароднай прафесійнай музычнай прэміі BraVo стала беларуская спявачка Марта Данусевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі