15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская і Чэлябінская дзяржаўныя філармоніі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства культуры.
Падпісанне пагаднення адбылося ў час рабочага візіту дэлегацыі Чэлябінскай вобласці на чале з губернатарам Аляксеем Тэкслерам.
Міністр культуры Чэлябінскай вобласці Аляксей Бяцехцін і дырэктар Чэлябінскай дзяржаўнай філармоніі Аляксей Пялымскі сустрэліся з генеральным дырэктарам Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандрам Нікітам і дырэктарамі творчых калектываў. У ходзе сустрэчы госці азнаёміліся з перспектыўнымі напрамкамі двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і намецілі далейшыя шляхі іх рэалізацыі.-0-