Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 снежня 2020, 15:09

"Беларуская энцыклапедыя" выпусціла кнігу аб савецкай і нямецкай бранятэхніцы

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга "Танкі Вялікай Айчыннай вайны. Савецкая і нямецкая бранятэхніка" Барыса Праказава выйшла ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў выдавецтве.

"Навукова-папулярнае выданне расказвае пра танкі, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Спалучаючы займальнасць падачы і насычанасць цікавай інфармацыяй, аўтар паслядоўна знаёміць чытача з гісторыяй развіцця бранятанкавай тэхнікі ў СССР і нацысцкай Германіі, уключаючы найбольш вядомыя па мастацкіх фільмах і камп'ютарных гульнях савецкі танк Т-34 і нямецкі "Тыгр", - расказалі ў "Беларускай энцыклапедыі".

Гэта кніга - пра асноўныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны, у якіх вырашальную ролю адыгралі прарывы значных танкавых сіл з абодвух бакоў. Акрамя таго, аўтар прадстаўляе танкістаў, якія падбілі і знішчылі найбольшую колькасць варожай бранятэхнікі.

Новая навуковая работа выйшла ў серыі "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя" і прызначана для школьнікаў старэйшага і сярэдняга ўзросту, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй ваеннай справы. "Стваральнікі паставілі перад сабой мэту паказаць маладому пакаленню нашай краіны, як нялёгка далася перамога. Кніга павінна дапамагаць выхоўваць у чытачоў пачуцці патрыятызму і гонару за сваю краіну, павагу да памяці старэйшага пакалення, якое перамагло германскі нацызм", - падкрэслілі ў выдавецтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі