Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Беларуская энцыклапедыя" рыхтуе выданне пра Уладзіміра Караткевіча

Культура 16.08.2019 | 19:54
Вольга Давідовіч. Фота з архіва
Вольга Давідовіч. Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" плануе завяршыць работу над энцыклапедыяй пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча да канца года, расказала карэспандэнту БЕЛТА загадчыца рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралогіі выдавецтва Вольга Давідовіч.

Да выхаду рыхтуецца аднатомнае багата ілюстраванае выданне, у якім будзе каля 500 старонак. Плануемы тыраж энцыклапедыі - 1 тыс. экзэмпляраў.

"Цяпер ідзе актыўны працэс падрыхтоўкі энцыклапедыі. Да работы над ёй мы прыцягнулі выкладчыкаў філфака БДУ, прафесараў, а таксама рэгіянальных аўтараў з Гродна і Гомеля - усе яны з задавальненнем адгукнуліся. А слоўнік мы склалі сваімі сіламі", - адзначыла Вольга Давідовіч.

Паводле яе слоў, гэта будзе класічная энцыклапедыя з персаналіямі. Таму пра асяроддзе аўтара можна будзе даведацца дэталёва: дзе нарадзіўся і вучыўся, кім быў і якім чынам быў звязаны з Уладзімірам Караткевічам. "Акрамя таго, мы раскажам пра цікавыя творчыя факты, якія датычацца стварэння вялікіх твораў пісьменніка - раманаў, аповесцей і эсэ. У нас не стаіць задача ахапіць усю творчасць, а толькі самыя значныя моманты", - звярнула ўвагу загадчыца рэдакцыі.

Над ілюстрацыйным матэрыялам працуе вядомы мастацтвазнавец Галія Фатыхава. "Яна супрацоўнічае з нашымі беларускімі мастакамі, якія прадастаўляюць ёй свае работы, што выкарыстоўваюцца як ілюстрацыі да выданняў Караткевіча, а таксама звязаныя з асобай пісьменніка - гэта партрэты яго самога і сяброў", - дадала Вольга Давідовіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.