Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 лютага 2020, 17:41

"Беларуская энцыклапедыя" рыхтуе кнігу да 500-годдзя Жыровіцкага манастыра

3 лютага, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" ў гэтым годзе выпусціць кнігі, прысвечаныя праваслаўнай тэматыцы, у тым ліку энцыклапедычны даведнік да 500-годдзя Жыровіцкага манастыра і 550-годдзя Жыровіцкага абраза Маці Божай. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла дырэктар выдавецтва Вольга Ваніна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Энцыклапедыя "Жыровічы. Свята-Успенскі мужчынскі манастыр" будзе змяшчаць 200 артыкулаў, размешчаных у алфавітным парадку. Да работы над кнігай прыцягнуты спецыялісты Беларускай праваслаўнай царквы, выкладчыкі і даследчыкі, якія прадстаўляюць Мінскую духоўную семінарыю і Мінскую духоўную акадэмію, а таксама шэраг свецкіх спецыялістаў, якія вывучаюць беларускую канфесіянальную гісторыю. Выхад кнігі запланаваны на красавік - пачатак мая 2020 года.

Да юбілейных дат прымеркаваны выпуск выданняў, арыентаваных на асэнсаванне ролі Жыровіцкага манастыра ў гісторыі і культуры Беларусі. Плануецца таксама шэраг мерапрыемстваў. Так, 20 мая Жыровіцкі манастыр наведае Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. У гэты дзень у праваслаўнай царкве спраўляецца малітоўнае богаслужэнне ў памяць аб Жыровіцкім абразе Маці Божай.

Журналістам расказалі яшчэ пра два праекты выдавецтва, аб'яднаныя праваслаўнай тэматыкай. Гэта кніга "I Мацi Божай памалюся", прысвечаная Бялыніцкаму абразу Божай Маці. Выданне выйдзе ў свет напярэдадні Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў верасні ў Бялынічах. Яшчэ адна навінка - кніга-альбом "Храм-помнік зямлі Белай Русі". Выданне будзе складацца з пяці асноўных раздзелаў і раскажа пра ўнікальны Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску: яго гісторыю, прызначэнне і рэчы ў гэтым храме. Выхад плануецца да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Ідэя належыць настаяцелю Храма-помніка ў гонар Усіх Святых протаіерэю Фёдару Поўнаму.

"Акрамя рэлігійнага аспекту, выданні маюць філасофскі і культурны сэнс. Праваслаўе заўсёды закранае пытанні маралі, светапогляду, адносін да вечных чалавечых каштоўнасцей. Гэта тэматыка спецыфічная тым, што яна звернута адначасова ў будучае і сучаснае", - адзначыла Вольга Ваніна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі