ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -10°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 кастрычніка 2022, 18:06

Беларуская дэлегацыя прывезла 7 медалёў і 2 дыпломы з маладзёжных Дэльфійскіх гульняў СНД

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя прывезла 7 медалёў і 2 дыпломы з 16-х маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД, якія прайшлі з 14 па 18 кастрычніка ў Душанбэ (Таджыкістан), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства культуры.

У прыватнасці, беларуская зборная вярнулася з 1 залатым, 5 сярэбранымі і 1 бронзавым медалямі. Золата ў намінацыі "Духавыя інструменты" заваяваў Аляксей Іардасопаль, серабро ў намінацыі "Эстрадныя спевы" - Алена Кузняцова, у намінацыі "Народны танец" - ансамбль кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Сярэбраным медалём у намінацыі "Фартэпіяна" ўзнагародзілі Любоў Глазаву, у намінацыі "Скрыпка" - Цімура Нікіцёнка, у намінацыі "Выяўленчае мастацтва" - Марту Шчэрбіч. Бронзы ў намінацыі "Акадэмічныя спевы" ўдастоена Марыя Шыдлоўская, дыплома ў намінацыі "Сольныя народныя спевы" - Дар'я Дзянісава, дыплом у намінацыі "Мастацкія рамёствы" атрымала Людміла Кірылава.

"Вялікая канкурэнцыя, мноства таленавітых удзельнікаў. Наша дэлегацыя выступіла дастойна, запомнілася сваім прафесіяналізмам, таварыскасцю, зладжанасцю работы ўсёй каманды", - адзначыла кансультант аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Наталля Сляпцова.

Шаснаццатыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні прысвяцілі Году народнай творчасці і культурнай спадчыны ў краінах СНД. Яны прадугледжвалі правядзенне спаборніцтваў, выставак і прэзентацый у розных галінах мастацтва. У Дэльфійскіх гульнях бягучага года прынялі ўдзел каля 500 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў з краін Садружнасці. У журы ўваходзілі выдатныя дзеячы мастацтваў, прызнаныя вучоныя ў галіне мастацтвазнаўства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі