Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуская дэлегацыя адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне" 17 лістапада

Культура 14.11.2019 | 11:00
Лізавета Міснікава. Фота з архіва
Лізавета Міснікава. Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйная дэлегацыя Беларусі адправіцца на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" у горад Глівіцы (Польшча) 17 лістапада. У яе складзе - Лізавета Міснікава, яе творчая каманда і прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі БЕЛТА ў медыяхолдынгу.

З сабой творчая каманда вязе прома-прадукцыю, у тым ліку паштоўкі, постары, бранзалеты, каляндар і зксклюзіўны пазл з выявай Лізаветы Міснікавай.

На сцэну Arena Gliwice выйдуць юныя таленты з 19 краін: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Расіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Украіны, Уэльса, Францыі і гаспадыні цяперашняга конкурсу - Польшчы.

Цырымонія адкрыцця конкурсу адбудзецца 18 лістапада. Тады ж пасля жараб'ёўкі стане вядома, пад якім нумарам беларуская выканаўца выступіць у фінальным шоу 24 лістапада. Прамую трансляцыю грандыёзнага песеннага форуму ў 18.00 пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі. Каменціраваць шоу будзе журналіст АТН і вядучы "Беларусь 1" Яўген Перлін.

У рабочым графіку нашай канкурсанткі - некалькі індывідуальных рэпетыцый, першая з якіх запланавана на 19 лістапада, другая - на 21-е. Серыя інтэрв'ю з Лізаветай будзе арганізавана ў гэтыя ж дні. Прэс-канферэнцыя для афіцыйных прадстаўнікоў усіх краін - удзельніц дзіцячага "Еўрабачання-2019" і генеральны прагон гала-канцэрта пройдуць напярэдадні фіналу - 23 лістапада.

Даведвацца пра самыя цікавыя падзеі, што адбываюцца з нашай артысткай і яе камандай у час Еўратыдня, можна будзе з сюжэтаў АТН у выпусках "Навін" і падагульняючых інфармацыйна-аналітычных праграмах "Панарама" і "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", у праграме "Раніца з Беларускім радыё" на Першым нацыянальным канале, а таксама ў сацыяльных сетках у групах "Еўрабачанне Беларусь".

Як паведамлялася раней, з 22 лістапада, у адпаведнасці з правіламі міжнароднага конкурсу, беларусы змогуць падтрымаць Лізавету Міснікаву, прагаласаваўшы за кампазіцыю "Пепельный" на афіцыйным сайце песеннага форуму www.junioreurovision.tv. Пачынаючы з гэтага дня, можна будзе паглядзець відэаролікі з выступленнямі канкурсантаў і выбраць ад трох да пяці артыстаў, якія найбольш спадабаліся, у тым ліку ўдзельніка ад сваёй краіны. Акно для галасавання закрыецца непасрэдна перад канцэртам у нядзелю, 24 лістапада, і зноў адкрыецца, калі ўсе песні будуць выкананы, але толькі на 15 мінут.

Арганізацыю і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", а таксама трансляцыю песеннага форуму ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.