Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 снежня 2020, 09:01

Беларускае культурнае таварыства "Пялёстак" правяло ў Таліне калядную сустрэчу

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Эстоніі Вячаслаў Качанаў прыняў удзел у каляднай сустрэчы, арганізаванай у Таліне беларускім культурным таварыствам "Пялёстак". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Эстоніі.

На сустрэчы-канцэрце прысутнічалі таксама прадстаўнікі сферы культуры Эстоніі і беларускай дыяспары.

У сваім выступленні Вячаслаў Качанаў адзначыў істотны ўклад таварыства "Пялёстак" у папулярызацыю беларускай культуры ў Эстоніі, умацаванне беларуска-эстонскіх культурных сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі