Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 верасня 2018, 10:02

Беларуска заваявала Гран-пры конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні ў Растове-на-Доне

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салістка Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі лаўрэат розных музычных конкурсаў Кацярына Лазука з Мінска заваявала Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні ў Растове-на-Доне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Кацярына Лазука ў 2006 годзе скончыла музычную школу па класе баяна, у 2015 годзе - Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, у гэтым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў на факультэт музычнага мастацтва.

Кацярына Лазука. Фота БРСМ'

Пакарыць журы конкурсу змаглі яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі: другое месца - у Арыны Кудраўцавай з Маладзечна, трэцяе - у Златы Ларчанка з вёскі Станькава Мінскай вобласці.

Міжнародны конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні - ключавая падзея XIII фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" ў Растове-на-Доне. На гэты раз у ім прынялі ўдзел больш за 20 маладых вакалістаў, якія прайшлі нацыянальныя адборы ў Беларусі і Расіі. За права прадстаўляць краіну на гэтым прэстыжным песенным конкурсе змагаліся 300 маладых людзей з усіх рэгіёнаў, але толькі дзевяць самых таленавітых вакалістаў паехалі ў Растоў-на-Доне.

Фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" ў Растове-на-Доне праводзіцца для выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, стварэння адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы, умацавання дружбы моладзі Беларусі і Расіі, распаўсюджвання лепшых ідэй у галіне сучаснага маладзёжнага руху і развіцця супрацоўніцтва паміж маладзёжнымі аб'яднаннямі дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі