Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 сакавіка 2019, 11:22

Беларуска-расійскі фільм "Чорны сабака" выйдзе ў мінскі пракат вясной

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мастацкі фільм "Чорны сабака" сумеснай вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і расійскай кампаніі ТАА "Нью арт сінема прадакшн" выйдзе ў мінскі пракат вясной, паведамілі БЕЛТА на "Беларусьфільме".

Над фільмам, сцэнарый якога напісаны па матывах дэтэктыўных твораў Мікалая Чаргінца, працавалі беларускія і расійскія кінематаграфісты. Рэжысёр карціны - Аляксандр Франскевіч-Лае, вядомы па фільмах "Маёр Ветраў", "У чэрвені 1941", "Тонкі лёд". Прадзюсар карціны - Глеб Шпрыгаў ("Снайпер", "Нерэальнае каханне" і інш.).

"Чорны сабака" - карціна пра сучасныя праблемы, такія як барацьба з тэрарызмам на Блізкім Усходзе. Паводле сюжэту, майр спецназа Андрэй Рубцоў, выконваючы заданне па нейтралізацыі банды тэрарыстаў, страчвае ў няроўным баі ўсіх баявых таварышаў. Цудам выжыўшы, ён вымушаны правесці доўгі час у бяспамяцтве ў чужой краіне. Вярнуўшыся на радзіму, Рубцоў помсціць за гібель сяброў, ратуе сваю сям'ю і дапамагае нейтралізаваць кіраўнікоў міжнароднай злачыннай групоўкі, якая імкнулася паставіць свет на грань маштабнай гуманітарнай катастрофы.

Асноўнае дзеяненне карціны адбываецца ў Беларусі. Значная частка інтэр'ерных здымак прайшла ў Мінску і Мікашэвічах. У фільме заняты беларускія акцёры Ігар Сігаў, Павел Южакоў-Харланчук, Анатоль Кот, Аляксандр Аверкаў, Уладзімір Молчан, Андрэй Карака, а таксама расійскія акцёры Уладзімір Епіфанцаў, Карына Разумоўская, Павел Дэлонг, Фуркат Файзіеў і Рафаэль Мукаеў. Аператары-пастаноўшчыкі стужкі - Максім Куроўскі і Вальдэмар Шміт, мастак-пастаноўшчык - Наталля Навоенка-Рута, кампазітары - Алег Ладаў і Руслан Муратаў.

Тэлеверсія фільма "Чорны сабака" ў чатырох серыях стартуе 3 сакавіка на тэлеканале НТБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі