Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 ліпеня 2022, 19:28

Беларуска Ганна Трубяцкая выступіць пад нумарам 11 на конкурсе маладых выканаўцаў у Віцебску

15 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Беларуска Ганна Трубяцкая на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні выступіць пад нумарам 11, а адкрые конкурсную праграму Агнія Бусіла з Латвіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння прайшла жараб'ёўка XXXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". І была яна з навуковага і творчага пункту гледжання вельмі цікавай. Згодна з сюжэтам, даследаванні віцебскіх батанікаў нібыта дапамаглі адкрыць новы від васілька, які расцвітае выключна ў час "Славянскага базару", а колькасць кветак дзіўным чынам супадае з колькасцю ўдзельнікаў конкурсу. Гэтыя кветкі і дапамаглі маладым выканаўцам даведацца, пад якім нумарам яны выйдуць на сцэну Летняга амфітэатра ў абодва конкурсныя дні. Перад хвалюючай цырымоніяй жараб'ёўкі канкурсанты і члены журы падзарадзіліся кактэйлямі з музычнымі назвамі "Нота", "Джаз", "Мелодыя" і іншымі. Потым поўныя сіл удзельнікі выбіралі свой запаветны васілёк.

Прадстаўніца Беларусі Ганна Трубяцкая яшчэ да моманту "латарэі" адзначыла, што не верыць у нумаралогію, аднак не хацела б выцягнуць першы нумар. Яна лічыць, што першаму выканаўцу складаней, паколькі могуць узнікнуць тэхнічныя праблемы, прыціркі і данастройкі. Ды і журы яшчэ не ўнікла ў сам конкурс. Гэта яна, вядома, дарэмна, бо кампетэнтнае журы будзе складацца з сапраўдных прафесіяналаў, а ўзначаліць яго ў гэтым годзе народная артыстка Расіі Ларыса Доліна. Тым не менш Ганне пашанцавала, і ёй дастаўся нумар 11 - барабанныя палачкі. Будзем трымаць за яе кулачкі і спадзявацца, што ў фінале ў гонар яе прагучыць пераможны барабанны дробат.

Адкрываць конкурсную праграму будзе прадстаўніца Латвіі - Агнія Бусіле. Следам за ёю выступіць яшчэ адзін моцны сапернік - Kyle Ruh з Казахстана. У мінулым годзе яго суайчынніца Рухія стала ўладальніцай Гран-пры, а на нядаўняй прэс-канферэнцыі адзначыла, што ў новага кандыдата ад яе роднай краіны ёсць шанцы выйсці ў лідары. Расіянка Nansi выйдзе на сцэну дзявятай, а завершыць конкурс у абодва дні кубінец Мігель Коста.

Удзельнікі конкурсу ў першы дзень выканаюць славянскі хіт у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, а ў другі дзень - сусветны хіт, і дапамагаць ім будзе шоу-балет Todes.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі