Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 сакавіка 2023, 09:59

"Беларусьфільм" здыме гістарычны блокбастар па раману Караткевіча

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусьфільм" здыме гістарычны блокбастар па раману Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Здымкі з рабочай назвай "Чорны замак" пачнуцца ўжо ў красавіку. Правы на экранізацыю рамана кінастудыя выкупіла больш за 10 гадоў таму ў пляменніцы Уладзіміра Караткевіча. Але "паспеў" кінапраект толькі цяпер. Пад яго выдзелілі субсідыю. Сцэнарый па матывах першакрыніцы напісаў прадзюсар Глеб Шпрыгаў. А за рэалізацыю ўзяўся расійскі рэжысёр Кірыл Кузін. У яго партфоліа шмат работ у жанры фэнтэзі.

Архітэктурным прататыпам рамана стаў Гальшанскі замак - рэзідэнцыя роду Сапегаў у Гродзенскай вобласці. Кінаверсію з прывідамі ў 84-м прадставіў народны артыст БССР Міхаіл Пташук. Але тады ўсе натурныя здымкі прайшлі за межамі краіны. На гэты раз здымаць будуць у Беларусі. Маршрут пабудаваны ў тры дзясяткі лакацый. У тым ліку ў кадры будуць касцёл Святой Веранікі ў вёсцы Селішча, сядзіба Чапскіх у Прылуках, Мірскі замак і многія іншыя помнікі архітэктуры.

"На сёння мы можам аб'явіць, што праекту не проста быць - ён цяпер у рабоце. Фільм вельмі складаны, складаны ў плане пастановак, вельмі шмат складаных элементаў. Акрамя таго, мы ўпершыню працуем з субсідыяй, гэта значыць выдзяляюцца мэтавыя грошы на канкрэтны фільм, даводзіцца вялікую колькасць дакументаў афармляць, працэдура закупкі, але разам з тым работа ідзе вельмі актыўна. У бліжэйшы час мы прадставім экспертнаму савету тое, што мы напрацавалі, мы хочам правесці абарону і прадставіць акцёраў", - сказаў генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі.

Частка здымак пройдзе і ў новых студыйных павільёнах кінастудыі. На гэтым тыдні адбудзецца абарона пастановачнага праекта. Пасля гэтага кінастудыя аб'явіць выканаўцаў галоўных ролей. Папярэдне свой удзел пацвердзілі ў тым ліку зоркі расійскага кіно. Завяршыць здымкі плануюць да пачатку ліпеня. Фільм выйдзе вясной 2024 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі