Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 ліпеня 2022, 17:14

"Беларусьфільм" рыхтуе чатыры мастацкія фільмы

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусьфільм" цяпер рыхтуе чатыры мастацкія фільмы. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 2021 па 2022 год мы падрыхтавалі і прадставілі гледачам шэсць праектаў. Некаторыя з іх глядач яшчэ ўбачыць. Некаторыя праекты чакае фестывальная гісторыя. Акрамя таго, цяпер ідзе работа над чатырма мастацкімі фільмамі. Гэта дзве жанравыя камедыі, адзін беларуска-ўзбекскі баявік "Казбек" і нацыянальны праект "Мы адзіныя", - расказаў Уладзімір Карачэўскі.

"Таксама мы падрыхтавалі заяўкі на ўдзел у конкурсе па стварэнні фільмаў, прысвечаных нашай сучаснай Беларусі - нашым урачам, подзвігу нашых лётчыкаў, а таксама прапанову на экранізацыю беларускай класікі", - адзначыў гендырэктар.

Ідзе работа з расійскімі партнёрамі па распрацоўцы сцэнарыя для маладых рэжысёраў. "Гэта 8-серыйны фільм, лінія жыцця. Ён прысвечаны тэме гуманізму, выратаванню людзей, узаемаадносінам унутры грамадства, - дадаў кіраўнік. - Распрацоўваем сцэнарый для дэбютнай работы - фільм аб інтэрнэт-прасторы, аб маладых блогерах. У цэлым у нас шмат цікавых ідэй".

"На нашы фільмы з'явіўся попыт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Мы пачалі прамыя продажы ў такія краіны, як Японія, Кітай, Рэспубліка Карэя, Іспанія, Германія, Аўстрыя. Яны купляюць нашы мастацкія і анімацыйныя фільмы. Прычым не толькі старыя, але і выпушчаныя за апошнія пяць гадоў", - расказаў Уладзімір Карачэўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі