Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 ліпеня 2019, 09:58

"Беларусьфільм" прадставіць свае карціны на кінафестывалях Кітая

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя пасольства КНР у Беларусі на чале з саветнікам Ло Чжаньхуэйем наведала нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм" і разам з яе генеральным дырэктарам Уладзімірам Карачэўскім абмеркавала магчымасць удзелу беларускіх карцін у кітайскіх кінафестывалях, паведамілі БЕЛТА на кінастудыі.

"За апошнія гады мы наладзілі супрацоўніцтва з Кітаем у галіне кінематографа, і нашы адносіны перайшлі з дыпламатычных у сяброўскія і дзелавыя, - адзначыў Уладзімір Карачэўскі. - Дзве карціны нашай кінастудыі - "Тум-Пабі-Дум" Вячаслава Нікіфарава і "Сляды на вадзе" Аляксандра Анісімава - у мінулым годзе сталі ўдзельнікамі 27-га усекітайскага кінафестывалю "Цзіньцзі і Байхуа" - "Залаты певень і Сто кветак" у горадзе Фошань. Нас запрасілі паўдзельнічаць і ў бягучым годзе".

Акрамя таго, Уладзімір Карачэўскі расказаў аб супрацоўніцтве з партнёрам кінастудыі - кампаніяй "Эмі Інтэрнэшнл". "Разам з імі мы арганізавалі правядзенне Дзён кітайскага кіно ў Мінску і змаглі наладзіць адносіны са многімі кітайскімі кампаніямі і арганізацыямі кінематографа, - растлумачыў ён. - Цяпер ужо з дзвюма кампаніямі ідзе ўзгадненне наконт здымак сумеснага фільма, таксама абмяркоўваецца ўдзел у Міжнародным кінафестывалі вострава Хайнань і Шанхайскім міжнародным кінафестывалі".

Гасцей правялі па здымачных павільёнах, азнаёмілі з багатай гісторыяй кінастудыі і прэзентавалі трэйлер нацыянальнага праекта "Купала", таксама арганізавалі для іх паездку на натурную пляцоўку "Беларусьфільма", размешчаную пад Смалявічамі. "Мы пад вялікім уражаннем ад беларускай кінастудыі. Спадзяёмся, цяпер наша супрацоўніцтва будзе развівацца яшчэ больш актыўна", - падкрэсліў саветнік Ло Чжанхуэй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі